Зяленскі паціснуў руку Ціханоўскай 

У нямецкім Аахене праходзіць цырымонія ўручэння прэміі Карла Вялікага, якую ў гэтым годзе атрымаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. 

14.05.2023 / 18:08

Фота: Франак Вячорка

Сярод прысутных была і Святлана Ціханоўская. Палітыкі паціснулі рукі, перадае прэс-служба Ціханоўскай.

На цырымоніі таксама канцлер ФРГ Олаф Шольц, старшыня Еўракамісіі Урсуля фон дэр Ляйен.

Разам з Ціханоўскай ад Беларусі прыехалі Таццяна Хоміч (сястра Марыі Калеснікавай) і Вераніка Цапкала як лаўрэаты прэміі мінулага года.

Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага з'яўляецца адной з найбольш значных еўрапейскіх узнагарод, яна ўручаецца з 1950 года людзям і арганізацыям за іх вядучую ролю ў аб'яднанні Еўропы. У 2019 годзе прэмія была ўручана генеральнаму сакратару ААН Антонію Гутэрыўшу, за год да гэтага — прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону, у 2017-м узнагароду атрымаў брытанскі гісторык Гартан Эш, а ў 2016-м — Папа Рымскі Францішак.

У розныя гады гэтай прэміі ў ліку іншых ганараваліся кароль Іспаніі Хуан Карлас I, Папа Рымскі Ян Павел II, былы вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана, былая канцлерка ФРГ Ангела Меркель і старшыня Еўрапейскай рады Херман Ван Рампей.

Учора Зяленскі выказваўся адносна Беларусі: «Нягледзячы на прапаганду, беларусы змагаюцца. 70% беларусаў супраць Расіі». рыторыка ўкраінскіх уладаў яўна змяняецца.

Чытайце таксама:

Рыторыка Зяленскага адносна Беларусі змянілася: «Нягледзячы на прапаганду, беларусы змагаюцца. 70% беларусаў супраць Расіі»

Nashaniva.com