Збітыя ўчора самалёты наносілі ракетны ўдар па Чарнігаўскай вобласці — Коммерсант

інфармаванае расійскае выданне «Коммерсант» раскрыла некаторыя дэталі збіцця двух самалётаў і двух верталётаў над Бранскай вобласцю ўчора.

14.05.2023 / 11:30

«Верталёты Мі-8, якія разбіліся ў Бранскай вобласці, і знішчальнікі Су-34 і Су-35 уваходзілі ў адну авіягрупу і маглі быць збітыя практычна адначасова», — паведамляе «Коммерсант».

Паводле інфармацыі выдання, знішчальнікі павінны былі нанесці ракетна-бомбавы ўдар па цэлях на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці Украіны, а верталёты — іх падстрахаваць, каб у тым ліку падабраць экіпажы знішчальнікаў, калі яны будуць збітыя агнём праціўніка. У выніку ўсе яны былі знішчаныя, іх экіпажы, усяго 9 чалавек, загінулі.

Чытайце таксама:

У Бранскай вобласці Расіі за адзін дзень збітыя самалёты Су-34 і Су-35 і два верталёты

Nashaniva.com