Пераможцай «Еўрабачання» другі раз стала шведская спявачка Loreen. У 2012-м яна выказала падтрымку Бяляцкаму

Сёлета музычны конкурс праходзіў у Ліверпулі. Спявачцы Loreen найбольшую колькасць балаў прысудзілі як гледачы, так і прафесійнае журы.

14.05.2023 / 02:06

Скрын відэа трансляцыі

У 2012 годзе Loreen скарыла музычны конкурс з песняй Euphoria. У тым жа годзе яна, пасля свайго выступу ў Віцебску на «Славянскім базары», сустрэлася ў шведскай амбасадзе з жонкай палітвязня Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук, намеснікам старшыні «Вясны» Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі беларускімі журналістамі.

Яна выказала словы падтрымкі Алесю Бяляцкаму і іншым беларускім палітзняволеным, падпісалася пад петыцыяй аб забароне смяротнага пакарання ў Беларусі.

Другое месца на сёлетнім «Еўрабачанні» заняла Фінляндыя, трэцяе — Ізраіль.

У 2022-м перамогу прысудзілі ўкраінскай групе Kalush Orchestra. Але праз вайну конкурс вырашана было праводзіць у Вялікабрытаніі, чый калектыў тады заняў другое месца.

Чытайце таксама:

Ларын сустрэлася з жонкай Бяляцкага: «Ваша змаганне справядлівае»

Сёння — фінал Еўрабачання: вось топ-10 песень, якія могуць перамагчы

Nashaniva.com