Брытанскі Vogue упершыню выпусціў нумар, напісаны шрыфтам Брайля

Брытанскі Vogue упершыню за сваю 107-гадовую гісторыю выпусціў нумар, напісаны шрыфтам Брайля. Часопіс за май пад назвай Reframing Fashion («Пераасэнсаванне моды») прысвечаны людзям з асаблівасцямі здароўя і іх творчай і прафесійнай дзейнасці.

13.05.2023 / 21:24

Героямі выпуску сталі актывістка Шынейд Берк, акторка Сэльму Блэр і іншыя зоркі мастацтва, спорту і моды. Значная частка выпуску прысвечана каранацыі Карла ІІІ.

Выпуск ёсць у фармаце аўдыя, яго можна паслухаць на сайце Voguе. Таксама нумар можна спампаваць на сайце і раздрукаваць на спецыяльнай прыладзе.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўпершыню выпусцілі геаграфічныя карты для невідушчых ФОТЫ

Беларускі брэнд выпусціў кашулю з перапрацаванай кукурузы

У Германіі звольнілі галоўную рэдактарку часопіса, які апублікаваў згенераванае штучным інтэлектам інтэрв'ю з Шумахерам

Nashaniva.com