Акцыю польскіх дальнабойнікаў на беларускай мяжы спынілі мясцовыя ўлады

Акцыя пратэсту на памежным пункце пропуску «Кукурыкі»(на беларускім баку «Казловічы») скончылася. Польскія ўлады прынялі рашэнне аб разблакаванні гэтага ўчастка мяжы, нягледзячы на незадаволенасць мясцовых перавозчыкаў., паведаміла Polskie Radio Lublin.

13.05.2023 / 15:48

Фота: radio.lublin.pl

Акцыя пратэсту пачалася 9 мая, дазвол на яе правядзенне быў дадзены да 9 чэрвеня. Але мясцовыя ўлады вырашылі спыніць яе раней.

«Мы азнаёміліся з меркаваннем паліцыі, — патлумачыла сакратарка Цярэспальскай гміны, на тэрыторыі якой знаходзіцца пераход, Данута Ваўчэняк. — Існуе пагроза жыццю і здароўю людзей, дарожнаму руху, акрамя таго, маюцца пратэсты мясцовых жыхароў».

Яе паведамілі арганізатары акцыі, перавозчыкі будуць абскарджваць рашэнне чыноўнікаў у судзе. І калі выйграюць, то пратэст адновіцца ў панядзелак, 15 мая.

Раней урад Польшчы, улічваючы меркаванне сваіх перавозчыкаў, звярнуўся ў Еўракамісію з прапановай уключыць у новы пакет санкцый ЕС забарону на рэгістрацыю транспартных кампаній з Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

У чарзе на ўезд у Беларусь з боку Польшчы — каля 1000 фур

Польскія дальнабойнікі пачалі акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю

Еўрапейскія перавозчыкі губляюць цікавасць да запраўкі ў Беларусі. Чаму?

Nashaniva.com