У Гродне затрымалі як мінімум шэсць чалавек

Пра затрыманне як мінімум шасці гродзенцаў паведаміла «Вясна», праглядзеўшы відэа, выстаўленыя на праўладных тэлеграм-каналах.

12.05.2023 / 20:19

Вядома, што сярод затрыманых былы акцёр тэатра лялек і шоумен Аляксандр Енджаеўскі. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яго затрымалі пазаўчора.

Таксама сілавікі паведамілі, што сярод затрыманых намесніца гендырэктара крамы «ГЕММА».

Таксама вядомыя такія імёны затрыманых, як Андрэй Таўрэль і Валерый Паруліс.

Чытайце таксама:

Валянціне Болбат з Верхнядзвінска далі 30 сутак арышту

Бабарыка больш не прыпісаны да атрада — праваабаронцы

Гомельскага актывіста Ілью Міронава арыштавалі на 10 сутак

Nashaniva.com