«Пуцінская Расія выклікае толькі агіду і гідлівасць». Лёва Бі-2 заявіў, што не вернецца ў РФ

Саліст гурта «Бі-2» Лёва (беларус Ягор Бортнік) напісаў у сваім інстаграме, што не вернецца ў Расію. Пра гэта музыка паведаміў, адказваючы на пытанне падпісчыка аб маючых адбыцца расійскіх канцэртах гурта, піша Meduza.io.

12.05.2023 / 08:29

Лёва Бі-2. Фота з інстаграма музыкі

Акрамя таго, Лёва Бі-2 адказаў на некалькі іншых каментароў. У прыватнасці, адзін з падпісчыкаў павіншаваў музыканта з Днём Перамогі, на што той напісаў «З Днём Перамогі саюзніцкіх войскаў у Другой сусветнай вайне».

Пасля гэтага ў каментарах у музыкі пачалася спрэчка пра Дзень Перамогі, падчас якога ён назваў расіянаў забойцамі: «Вы перакрэслілі ўсе свае дасягненні. Ды і дасягненні былі агульнымі і з Украінай, і з Еўропай. Усё, што выклікае цяпер пуцінская Расія, толькі агіда і гідлівасць», — напісаў музыка.

Цяпер «Бі-2» гастралююць па ЗША. Раней у музыкаў быў запланаваны канцэрт у Маскве на 10 чэрвеня, аднак цяпер на сайце гурта інфармацыі пра яго няма — два бліжэйшыя да 10 чэрвеня выступы, згодна з раскладам, павінны прайсці 28 мая ў Нью-Ёрку і 11 чэрвеня ў Ташкенце.

Увесну 2022 года «Бі-2» сутыкнуліся з адменай шэрагу канцэртаў у Расіі пасля таго, як 28 красавіка гурт адмовіўся выступаць у Омску на фоне банэра «Za прэзідэнта», размешчанага на канцэртнай пляцоўцы.

«Бі-2» — адзін з самых камерцыйна паспяховых гуртоў на расійскай сцэне. Паводле рэйтынгу часопіса Forbes, у 2020 годзе група ўваходзіла ў дзясятку самых высокааплатных зорак расійскага шоу-бізнэсу.

Nashaniva.com