Былы прэс-сакратар Купалаўскага тэатра Мікалай Заяц выйшаў на волю і з'ехаў з Беларусі

Пра сваё вызваленне і выезд сам Мікалай Заяц напісаў на сваёй старонцы ў Instagram.

11.05.2023 / 19:48

«Я не палітык і ніколі палітыкай не займаўся, таму «бралі» мяне за працу ў Купалаўскім тэатры і журналістыку. Але наўрад ці б я рабіў нешта інакш, калі б ведаў загадзя. Законы я не парушаў, таму сумленне ў мяне чыстае. А гэта важней за любыя крымінальныя справы».

Мікалая Зайца затрымалі 13 сакавіка. Вядома, што яму спачатку прызначылі 12 сутак арышту, а пасля яшчэ 14. Пазней паведамлялася, што Мікалая дапытвалі па справе «аб дзяржздрадзе».

Чытайце таксама:

Што вядома пра былога прэс-сакратара Купалаўскага тэатра, якога дапытвалі па справе аб здрадзе дзяржаве?

Nashaniva.com