Адваката выключылі з калегіі пасля арышту за лайк у сацсетках

Адвакат з 12-гадовым стажам Ігар Сцяпанаў, загадчык юрыдычнай кансультацыі Лёзненскага раёна Віцебскай абласной калегіі адвакатаў, быў выключаны з калегіі за «здзяйсненне правіны, якая дыскрэдытуе званне адваката», піша праект «Права на абарону».

11.05.2023 / 17:05

Сцяпанава затрымалі ў лютым 2023 года па артыкуле аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён атрымаў 15 сутак за лайк на старонцы інтэрнэт-крамы, уключанай у пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

6 сакавіка Сцяпанава выключылі з абласной калегіі адвакатаў па рашэнні яе рады.

Чытайце таксама:

У Віцебску судзяць выкладчыц тэхналагічнага ўніверсітэта, сярод іх загадчыцы кафедраў

Абвешчаны збор сям'і Паўла Белавуса

Паўла Белавуса асудзілі на 13 гадоў калоніі

Nashaniva.com