У склад дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі на журфаку БДУ ўключылі адыёзных прапагандыстаў

Агенцтва «Мінск-Навіны» выпусціла кароткі ролік пра тое, як на факультэце журналістыкі БДУ прымаюцца дзяржаўныя экзамены ў сёлетніх выпускнікоў. З яго вынікае, што ацэньваць веды і прафпрыдатнасць сёлета накіравалі зорак лукашысцкай прапаганды.

11.05.2023 / 16:58

Скрыншот з відэа

У дзяржаўную камісію ўвайшлі галоўны рэдактар газеты «Мінскі кур'ер» Кірыл Казакоў, прапагандыст АНТ Ігар Тур і прапагандыстка АТН Марыя Пятрашка.

Тур у каментары з нагоды атрымання новага досведу цешыцца, што сярод выпускнікоў журфака пабачыў нібыта шмат адпаведных са свайго пункту гледжання кадраў.

Чытайце таксама:

Прапагандыст Ігар Тур стаў выкладчыкам журфака БДУ

Прапагандысты знайшлі замену Дню святога Валянціна

Хто такая Марыя Пятрашка, якая стала тварам прапагандысцкіх ролікаў, што высмейваюць мітынгоўцаў

Nashaniva.com