Зяленскі верыць у перамогу Украіны да выбараў у ЗША 2024 года

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пракаментаваў магчымую страту вайсковай падтрымкі Украіны Злучанымі Штатамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2024 года ў Амерыцы, заявіўшы, што да таго часу Украіна можа выйграць вайну. Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», ён распавёў у інтэрв'ю грамадскім вяшчальнікам, якія з'яўляюцца членамі Eurovision News, у прыватнасці BBC.

11.05.2023 / 11:40

Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua

Зяленскі адхіліў асцярогі з нагоды страты падтрымкі ЗША, калі прэзідэнт Джо Байдэн, які паабяцаў падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца, не будзе пераабраны ў лістападзе 2024 года.

Па словах Зяленскага, Украіна па-ранейшаму мае двухпартыйную падтрымку ў Кангрэсе ЗША. Да таго ж прэзідэнт лічыць, што Украіна здольная выйграць вайну да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, якія адбудуцца 5 лістапада наступнага года.

«Хто ведае дзе мы будзем (калі адбудуцца выбары). Я веру, што да таго часу мы атрымаем перамогу», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Зяленскі выказаў упэўненасць, што ўкраінскія вайскоўцы змогуць прасунуцца наперад падчас чаканага контрнаступлення. Ён папярэдзіў пра рызыкі «замарожанага канфлікту», на які, са слоў Зяленскага, разлічвае Расія.

Нагадаем, экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які з'яўляецца верагодным канкурэнтам Байдэна на выбарах, лічыць, што Злучаныя Штаты аказваюць занадта шмат ваеннай дапамогі Украіне.

Чытайце таксама:

Зяленскі: З наступам нам трэба пачакаць

«Контрнаступ — гэта не адна бітва, якая ўсё вырашыць». Падаляк патлумачыў, чаго чакаць ад украінскага контрнаступу 

Трамп адмовіўся называць Пуціна ваенным злачынцам

Nashaniva.com