У бабруйскай шматпавярхоўцы загарэлася ванна

Раніцай 10 мая на дзявятым паверсе дома па праспекце Будаўнікоў у Бабруйску адбыўся пажар. Як аказалася, у адной з кватэр загарэлася акрылавая ванна.

10.05.2023 / 16:17

Фота: МНС

«Работнікі МНС, прыбыўшы на месца, выявілі моцнае задымленне на дзявятым паверсе і падпаленую акрылавую ванну паміж дзявятым і тэхнічным паверхам дома», — распавялі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

У адной з кватэр работнікі МНС выявілі 14-гадовую дзяўчынку, якая была дома адна. З дапамогай спецыяльнай маскі яе вывелі з задымленага памяшкання. Школьніцу шпіталізавалі з атручваннем прадуктамі гарэння.

Фота: МНС

Яшчэ з адной кватэры, таксама пры дапамозе спецыяльных масак, ратавальнікі эвакуіравалі 38-гадовую жанчыну і яе 11-гадовага сына. Яны не пацярпелі.

У выніку былі закураныя сцены ў пад'ездзе. Прычына пажару высвятляецца. 

Чытайце таксама:

У Гродне ратавальнікі вызвалілі коціка з металічнай пасткі ВІДЭА

Пенсіянер наводзіў парадак на лецішчы. Згарэла гаспадарчая пабудова, і ледзь не згарэў сам

Двое дзяцей атруціліся чадным газам у Гродзенскім раёне

Nashaniva.com