Кексы з сырам і беконам 

Ідэальны перакус!

15.05.2023 / 21:06

Фота: tamingtwins.com

Каб прыгатаваць чатыры кексы, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 190°C.
  2. Нагрэйце патэльню на сярэднім агні і пакладзіце на яе лустачкі бекону. Абсмажце яго да гатоўнасці, але не да хрумсткасці. Затым нарэжце невялікімі кавалачкамі і адкладзіце ўбок.
  3. У вялікай місцы змяшайце сыр, паніровачныя сухары, зялёную цыбулю, яйкі і малако. Дадайце бекон, усё перамяшайце і добра прыпраўце.
  4. Вышмаруйце сметанковым маслам чатыры металічныя формачкі для кексаў аб'ёмам прыкладна 150 мл і падзяліце цеста пароўну паміж імі. Выпякайце ў духоўцы каля 25 хвілін або пакуль кексы добра не паднімуцца і не стануць залацістымі, а зубачыстка, устаўленая ў сярэдзіну, не будзе выходзіць чыстай.
  5. Перакладзіце кексы на талерку і дайце трохі астыць. Падавайце цёплымі.

 

Больш рэцэптаў:

Рэцэпт на выхадныя. Піца ў колцах — і вашы дзеці будуць пішчаць

Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва

Рэцэпт на выхадныя. Шакаладныя кексы з бураком — мяккія і смачныя

Nashaniva.com