З-за канцэрту Rammstein на два тыдні зачыняць частку галоўнага парку Вільні

Віленская абшчына жыхароў раёна Наўямесціс здзіўленая — за два тыдні да канцэрту Rammstein закрытая частка тэрыторыі ў парку Вінгіс. Арганізатары адзначылі, што гэты будзе самы грандыёзны канцэрт, які калі-небудзь адбыўся ў Літве, таму патрэбна падрыхтоўка, піша Delfi.lt.

10.05.2023 / 11:58

Фота: AP

Канцэрт адбудзецца 22 мая, а тэрыторыя абгароджаная ўжо цяпер. Зараз ужо абгароджаная тэрыторыя вакол эстрады. Кіраўнік кампаніі Live Nation Lietuva, якая арганізуе канцэрт, Аляксандр Караблікаў сказаў Delfi, чаму падрыхтоўка да канцэрту Rammstein зойме два тыдні.

«Канцэрт Rammstein у парку Вінгіс будзе найбуйнейшым канцэртам, які калі-небудзь праходзіў у Літве, падрыхтоўка да яго будзе працяглая і карпатлівая. З аўторка ў парку абгароджаная толькі невялікая тэрыторыя (на гэта атрыманы неабходныя дазволы) каля эстрады», — сказаў кіраўнік Live Nation Lietuva.

Віленскі муніцыпалітэт паведамляе, што падчас падрыхтоўкі да канцэрту будзе абмежаваны рух пешаходаў і транспарту.

«Спачатку будзе абгароджаная тэрыторыя вакол эстрады, тут рух пешаходаў будзе забаронены да 24 мая. Абгароджаную тэрыторыю павялічаць 16-23 мая. На гэты час здымуць загароды, якія абмяжоўваюць праезд у парк Вінгіс транспарту, але ўезд будзе дазволены толькі службоваму транспарту», — расказаў муніцыпалітэт.

Паведамляецца, што на частцыч вуліц будзе ўведзены аднабаковы рух.

Генеральная рэпетыцыя канцэрта Rammstein адбудзецца 20 мая з 20 да 24:00., у гэты час на абгароджаную тэрыторыю будуць прапускаць толькі па запрашальных.

Канцэрт Rammstein адбудзецца 22 мая з 20:00 да 24:00, гледачоў будуць запускаць з 17:00.

«Пасля канцэрта з 00.30. 23 мая да 18:00 24 мая будзе праводзіццва дэмантаж канструкцый.

Rammstein пачне свае гастролі па Еўропе ў 2023 г. менавіта з Літвы — гэта будзе адзіны канцэрт гурта ў краінах Балтыі.

Nashaniva.com