Пакуль у Маскве праходзіць парад Перамогі, Прыгожын скардзіцца, што боепрыпасы яму так і не далі

Прэс-служба кіраўніка ПВК «Вагнер» апублікавала відэа, у якім Яўген Прыгожын заявіў, што Мінабароны РФ так і не прадаставіла яго групоўцы абяцаныя боепрыпасы.

09.05.2023 / 11:23

 

Яўген Прыгожын. Скрын відэа

Прыгожын гаворыць, што УСУ «ірвуць флангі» на Бахмуцкім кірунку і найбліжэйшым часам пачнуць контрнаступленне.

Падраздзяленне Мінабароны пад Бахмутам, паводле Прыгожына, кінула пазіцыі, агаліў фронт даўжынёй два кіламетры.

ПВК «Вагнер» папярэдзілі ж, што калі яны сыдзуць, гэта расцэняць як дзяржздраду. Прыгожын гаворыць, што калі так будзе далей, яны пакінуць Бахмут.

Nashaniva.com