У Белгародскай вобласці заявілі пра «масіраваны абстрэл»

У Белгародскай вобласці Расіі мясцовыя ўлады заяўляюць аб так званым масіраваным абстрэле з боку УСУ. Нібыта пад «атаку» зноў трапіў горад Шэбекіна, там сёння ўключалі сірэны. Пра гэта ў сваім тэлеграме паведаміў губернатар Вячаслаў Гладкоў.

08.05.2023 / 14:13

Фота з тэлеграм-канала Вячаслава Гладкова

«Сёння пад масіраваны абстрэл УСУ трапіла Шабекіна. Другі раз адзін са снарадаў разарваўся побач з трыма шматкватэрнымі дамамі», — напісаў Гладкоў.

Паводле яго, у горадзе ў выніку гэтага абстрэлу выбітыя вокны і пашкоджаныя балконы. Паведамляецца пра чатырох пацярпелых.

Nashaniva.com