Зараз апастыль можна паставіць ва ўсіх абласных цэнтрах

Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн ва ўсіх рэгіянальных філіялах пачаў прыём дакументаў па звароце ў МЗС па прастаўленне апастылю і консульскую легалізацыю дакументаў. Услуга пачала выконвацца з 2 мая, паведамляе Федэрацыя прафсаюзаў.

08.05.2023 / 13:08

Легалізацыя прадстаўляе сабой спецыяльную працэдуру, якая накіравана на наданне афіцыйным дакументам, складзеным на тэрыторыі Беларусі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, юрыдычнай сілы для іх прадастаўлення ў кампетэнтныя органы за мяжой.

Як удакладнілі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу, легалізацыя дакументаў ажыццяўляцца ў адной з формаў:

Працэдуру апастылявання ў Беларусі ажыццяўляюць МЗС, Мінадукацы і Міністэрства юстыцыі.

Апастыль прастаўляецца на наступных дакументах:

Консульская легалізацыя ажыццяўляецца ў дачыненні да дакументаў:

Нацыянальны цэнтр маркетынгу працуе толькі з дакументамі ад фізічных асоб.

Паперы прымуць для ажыццяўлення працэдуры легалізацыі, калі яны адпавядаюць гэтым патрабаванням, у прыватнасці:

— у дакументах не павінна быць выпраўленняў, падчыстак, прыпісак, выкрэсліванняў;

— памятыя, падраныя, пацёртыя або пашкоджаныя паперы не падлягаюць легалізацыі;

— назва пасады асобы, якая падпісала дакумент, уласнаручны подпіс і яе расшыфроўка (ініцыялы, прозвішча) павінны быць выразнымі;

— адбіткі афіцыйных пячатак павінны быць добра чытэльнымі;

— ламінаваныя паперы таксама не падыдуць для легалізацыі.

Рэгіянальныя філіялы Нацыянальнага цэнтра маркетынгу прымаюць дакументы для аказання паслугі па прастаўленні апастылю і консульскай легалізацыі 5 дзён у тыдзень — з панядзелка па пятніцу — з 9:00 да 12:00.

Папярэдне трэба запісацца на прыём. Зрабіць гэта можна з панядзелка па чацвер з 17:00 да 18:00 па тэлефонах:

Чытайце таксама:

Выраслі расцэнкі на апастыль за мяжой

Яшчэ адна ўстанова стала прастаўляць апастыль

Значна падняліся памеры консульскіх збораў

Nashaniva.com