Генпракуратура збіраецца займацца генацыдам яшчэ 5-7 гадоў

Генпракурор Андрэй Швед расказаў, як ідзе справа з расследаваннем генацыду беларускага народа, учыненага ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

07.05.2023 / 22:22

Скрын відэа АНТ

Ён паведаміў, што цяпер ідзе праца над праектам закона, які дазволіць праводзіць завочныя суды над нацыстамі.

«Мы дапыталі усіх жывых сведак, гэта 17 тысяч чалавек (вязні канцлагераў, тыя, хто быў угнаны ў рабства ў Германію і іншыя краіны) і іх допыты зафіксавалі», — адзначыў ён у эфіры АНТ.

Швед дадаў, што ім трэба агледзець усе месцы масавага знішчэёння насельніцтва ў часы вайны.

«Я думаю, праз 5-7 год гэта праца будзе скончана», — дадаў ён.

Па словах генпракурора, «устаноўлена больш за 580 лагераў смерці на тэрыторыі БССР».

Швед адзначыў таксама, што па выніках іх расследавання будзе мянцца і школьная праграма.

Чытайце таксама:

Генпракурор Швед патлумачыў, навошта яны хочуць судзіць памерлых нацыстаў

На кніжнай выставе ў Мінску дабіўся трыумфу «Генацыд беларускага народа»

Nashaniva.com