У калоніі памёр палітвязень і пінскі блогер Мікалай Клімовіч 

Палітзняволены блогер з Пінска памер у віцебскай калоніі № 3, паведамляе «Вясна».

07.05.2023 / 16:10

Мікалая Клімовіча асудзілі да года калоніі за карыкатуру на Лукашэнку. Такі прысуд вынеслі, негледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы па сэрцу. Мужчыну арыштавалі ў залі суда, бо да прысуду ён быў на волі.

Суддзёй па яго справе быў Андрэй Бычыла, пракурорам — Ілля Гузарэвіч.

Мікалая нядаўна этапавалі ў калонію, дзе ён у хуткім часе і памёр. Падрабязнасці высвятляюцца.

Nashaniva.com