Блогер Аляксандр Кабанаў далучыўся да «Байпола»
Былы палітвязень Аляксандр Кабанаў, які ў снежні вызваліўся пасля трохгадовага тэрміну, далучыўся да каманды былых сілавікоў «Байпол». Пра гэта каманда абвясціла ў сваім канале.
07.05.2023 / 13:07
Аляксандр Кабанаў. Скрын відэа
«Наша каманда робіцца больш народнай! Радыя вітаць у нашых шэрагах «народнага рэпарцёра» — былога палітвязня Аляксандра Кабанава. Ён узначаліць кірунак працы «Байпола» з медыя — яшчэ адзін важны сегмент барацьбы ў сучасных рэаліях», — паведаміў «Байпол».
Аляксандр Кабанаў выйшаў з калоніі на волю ў снежні мінулага года. 14 красавіка 2021-га ён быў разам са сваім калегам Сяргеем Пятрухіным асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі, абвінавачваўся ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразе прадстаўніка ўлады».
Затрымалі Кабанава 17 чэрвеня 2020 года падчас выбарчай кампаніі. Ён быў прэс-сакратаром ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Спачатку яму далі 15 сутак, а пасля так і не выпусцілі.
У студзені 2023 года ён з’ехаў з краіны.
Чытайце таксама:
Кабанаў расказаў, як падчас выбараў вылічыў агента ў ініцыятыўнай групе Ціханоўскай
Ці мог быць Ціханоўскі праектам Крамля? Разважае блогер Кабанаў