Беспілотнікі атакавалі ноччу Крым

Кіраўнік анексаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў паведаміў, што ўсяго на Крым і Севастопаль было накіравана больш за 10 беспілотнікаў. Над паўвостравам працуюць сістэмы СПА.

07.05.2023 / 09:12

Як мінімум адзін з беспілотнікаў самалётнага тыпу быў збіты над Севастопалем і ўпаў у раёне мыса Фіялент. Яго аскепкі разляцеліся на 70 метраў. Ніякія абʼекты ў горадзе не пацярпелі, піша «База».

Nashaniva.com