Затрымалі падазраванага ў падрыве машыны Прылепіна

Пра затрыманне ў Ніжагародскай вобласці мужчыны, які можа быць датычны да сённяшняга падрыву машыны адыёзнага расійскага прапагандыста Захара Прылепіна, паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Расіі Ірына Воўк.

06.05.2023 / 15:42

На месцы дыверсіі

«У Ніжагародскай вобласці паліцэйскія па гарачых слядах затрымалі мужчыну, які можа быць датычны да падрыву аўтамабіля, у якім знаходзіўся Захар Прылепін», — сказала Воўк.

Звесткі пра асобу затрыманага і ягоную магчымую ролю ў замаху на Прылепіна пакуль не раскрываюцца.

Раскошны Audi Q7 нямецкай вытворчасці, у якім ехаў Прылепін, выбухнуў сёння па дарозе з Масквы ў Ніжні Ноўгарад. Мяркуецца, што спрацавала выбуховае прыстасаванне пад днішчам машыны.

Пры выбуху аўтамабіля загінуў яго кіроўца, таксама расійскі прапагандыст, Прылепін атрымаў раненні. СК Расіі распачаў па гэтым эпізодзе крымінальную справу паводле артыкула «Тэракт».

Чытайце таксама:

Узарвалі аўтамабіль з Захарам Прылепіным

Nashaniva.com