Памерла знакамітая чэшская дысідэнтка Пятрушка Шустрава

Пятрушка Шустрава памерла ў суботу, 6 мая, ва ўзросце 75 гадоў.

06.05.2023 / 14:57

Пятрушка Шустрэава. Фота з сайта: armmuseum.ru

Яна нарадзілася 17 мая 1947 года ў Празе. І ў маладосці была трацкісткай, працавала прыбіральшчыцай на пошце і рэдагавала самвыдат.

Атрымала два гады за распаўсюд улётак у 1969 годзе пасля Пражскай вясны, была адным з трох афіцыйных прадстаўнікоў «Хартыі-77», пасля Аксамітавай рэвалюцыі пабывала нават намеснікам міністра ўнутраных спраў, распрацоўвала закон аб люстрацыі. У Чэхіі быў вельмі строгі закон аб люстрацыі.

«У 1969 годзе падчас арышту з мяне здзекаваўся адзін супрацоўнік. Я тады крыкнула: «Гэта вам дарма не пройдзе, гэта вам адгукнецца». І вось падчас люстрацыі перада мной сядзіць той самы чалавек, і я нагадваю яму: «Я ж вам казала, пан супрацоўнік». Ён не тое што пазнаў мяне, ён спалохаўся. Але чаго яму было баяцца? Максімум, што мы маглі зрабіць, — звольніць абвінавачанага ў злачынствах са спецслужбаў і пазбавіць падвышанай службовай пенсіі», — згадвала яна пазней.

Nashaniva.com