У Ніжнім Ноўгарадзе ўзарвалі аўтамабіль Захара Прылепіна. Адыёзны пісьменнік паранены

Пісьменнік падчас выбуху знаходзіўся ў машыне. Яму аказваюць медыцынскую дапамогу, паведамляе тэлеграм-канал 112.

06.05.2023 / 12:25

Інфармацыю пра выбух пацвердзілі ТАСС у экстранных службах. Паводле звестак агенцтва, Прылепін паранены.

Як піша ў тэлеграм-канале ваенкар Юрый Кацёнак, выбуховае прыстасаванне спрацавала пад дном машыны. Загінуў кіроўца.

Nashaniva.com