Артылерыя УСУ знішчыла месцы зберагання боепрыпасаў «вагнераўцаў» — Мінабароны Украіны

Намесніца міністра абароны Ганна Маляр паведаміла пра сітуацыю на бахмуцкім напрамку. Яна сцвярджае, што туды сцягваюць «вагнераўцаў» з іншых напрамкаў і замяняюць імі штурмавыя атрады дэсантнікаў. 

05.05.2023 / 17:35

Акрамя таго, па словах Маляр, агнём украінскай артылерыі былі знішчаныя месцы зберагання боепрыпасаў кампаніі.

Нагадаем, што кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын сёння ў чарговы раз раскрытыкаваў вайсковае кіраўніцтва Расіі ў тым, што яму не даюць боепрыпасы, і заявіў, што калі сітуацыя не зменіцца, ён выведзе «Вагнер» з Бахмута 10 мая.

Чытайце таксама:

Расія эвакуюе прыфрантавыя Энергадар, Такмак і Палогі

СМІ паказалі наступствы пажараў на расійскіх нафтабазах у Тамані і Севастопалі

Прыгожын заявіў, што выведзе вагнераўцаў з Бахмута. Што думаюць на гэты конт УСУ

Nashaniva.com