Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі ў красавіку выраслі ледзь не ўдвая ў параўнанні з леташнімі 

Па інфармацыі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, колькасць прададзеных у афіцыйных аўтасалонах новых аўто ў красавіку 2023-га аказалася на 11% больш, чым у сакавіку, і аж на 86% больш, чым у красавіку 2022 года.

04.05.2023 / 22:19

Усяго ў красавіку беларускія аўтадылеры прадалі 1661 новы аўтамабіль (у сакавіку было 1202). Прытым колькасныя паказчыкі продажаў большасці брэндаў засталіся ў тых жа межах, што і ў сакавіку, а значны скачок продажаў назіраўся толькі ў Geely.

Па выніках чатырох месяцаў 2023 года Geely прадала 3218 аўтамабіляў. На другім месцы — Lada (371 машына), на трэцім — Audi (257).

Паводле экспертаў, поспехі Geely можна патлумачыць як наяўнасцю дастатковай колькасці аўтамабіляў у дылерскіх цэнтрах і пашырэннем мадэльнага шэрагу, так і прывабнай прапановай па фінансаванні куплі.

У БАА таксама адзначаюць, што на беларускі рынак прыходзіць усё больш кітайскіх марак (EXEED, FAW, Skywell і інш.) на змену еўрапейскім брэндам, што дазваляе падтрымліваць прапанову на рынку. 

Чытайце таксама:

Стаўкі па крэдыце на Geely рэзка падскочылі

У Беларусі назвалі цэны на самую дарагую мадэль «Джылі»

У Беларусі расце колькасць аўто ў продажы. Чаму так адбываецца? Тлумачаць гульцы рынку

Nashaniva.com