У палітвязня Андрэя Дзмітрыева памерла маці

Пра смерць маці былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі і лідара грамадскай арганізацыі «Гавары праўду», а цяпер палітвязня Андрэя Дзмітрыева паведамляе «Салідарнасць».

04.05.2023 / 01:41

Андрэй Дзмітрыеў

Сам Дзмітрыеў пра сямейнае гора яшчэ не ведае. Паплечнікі адправяць яму тэлеграму з гэтай інфармацыяй толькі раніцай у чацвер.

Магчымасці праводзіць роднага чалавека ў апошні шлях палітык, якога нядаўна прысудзілі да паўтара года пазбаўлення волі, хутчэй за ўсё, не атрымае…

Nashaniva.com