Выйшла на волю былая настаўніца з Мёраў Эма Сцепулёнак

70-гадовая жанчына праходзіла па «справе Зельцэра», але была асуджаная за абразу Лукашэнкі (арт.368 КК РБ) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), нагадвае «Хрысціянская візія».

02.05.2023 / 14:26

Эму Сцепулёнак затрымалі ў верасні 2021 года, калі былі затрыманыя некалькі дзсяткаў чалавек па «справе Зельцэра». Яна год была за кратамі, але ў верасні 2022 года яе перавялі пад хатні арышт.

18 лістапада 2022 года яе асудзілі на два гады калоніі і ўзялі пад арышт у зале суда.

Жанчына цалкам адбыла пакаранне і выйшла на волю.

Nashaniva.com