Ларыса Геніюш знікла з набору закладак «Пісьменнікі ХХ стагоддзя» на OZ.by

Раней у наборы закладак, прысвечаным беларускім пісьменнікам, была закладка, прысвечаная паэтке Ларысе Геніюш. Замест яе цяпер зʼявілася выява Ніны Мацяш. Пра гэта піша канал «Право имеют» са спасылкаю на інфаказачку Вольгу Бондараву.

01.05.2023 / 12:59

Бондарава звярнулася з нагоды закладак у пракуратуру.

Пракуратура ёй паведаміла, што творы Геніюш экстрэмісцкімі не прызнаныя, таму падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання не маецца.

Адказ Вользе Бондаравай з пракуратуры. Фота: тэлеграм-канал Бондаравай

Але і закладкі з Геніюш у наборы закладак OZ.by няма. Замест яе — закладка з Нінай Мацяш.

Nashaniva.com