У Ветцы машына насмерць збіла 8-гадовую дзяўчынку

У райцэнтры Ветка на Гомельшчыне машына збіла 8-гадовую дзяўчынку. Выратаваць дзіця не ўдалося, паведамілі ў МУС.

30.04.2023 / 18:20

30 красавіка каля 15.00 38-гадовы кіроўца ГАЗ ехаў па вуліцы Леніна ў Ветцы. У раёне дома № 32 ён наехаў на 8-гадовую дзяўчынку, якая, паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, «перабягала дарогу ў непасрэднай блізкасці ад пешаходнага пераходу».

Дзяўчынку з траўмамі рознай цяжкасці даставілі ў раённую бальніцу, аднак уратаваць яе не ўдалося.

Чытайце таксама:

У Вілейскім раёне кіроўца фуры насмерць збіў чалавека. Яго затрымалі пасля вяртання з Літвы

Беларус і ўкраінка загінулі ў аўтакатастрофе, едучы са спатканне

У Аўстрыі беларус на фуры ўрэзаўся ў легкавік, за рулём якога быў 87-гадовы мясцовы жыхар

Nashaniva.com