Маналог ваўчаняці. Новы дзіцячы верш ад Андрэя Скурко

Жонка палітвязня Андрэя Скурко Паўліна перадала сваім падпісчыкам у інстаграме «мілы нядзельны прывет» — новы дзіцячы вершык мужа, адрасаваны найперш сыну Тамашыку, але, вядома, і іншым дзеткам таксама.

30.04.2023 / 16:29

Верш напісаны на паштоўцы з выявай ваўчаняці ў лесе. Верагодна, гэтая выява і натхніла паэта на творчасць.

Маналог ваўчаняці

Дзе падзеліся сябры?
Ціха неяк у бары.

Барсукі, відаць, паснулі.
Заяц з’ехаў да бабулі.

А мядзведзік гаспадарыць
І з малін варэнне варыць… 

З кім бы гэта пагуляць?
Можа, хвост падаганяць?

Чытайце таксама:

Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко — пра ветлівасць. І ён карысны для трэніроўкі вымаўлення

Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко «пра надзённае» — пра дзіцячыя сопелькі

«Не плакаць, не смяяцца, а разумець і рабіць». Гэты беларускі раман Андрэй Скурко раіць прачытаць усім

Nashaniva.com