Абрынулася сцяна корпуса бернардзінскага кляштара ў вёсцы Селішча Ушацкага раёна

Як паведамляе канал #заброшеннаябеларусь 2 тыдні таму абрынулася сцяна корпуса бернардзінскага кляштара ў в. Селішча Ушацкага раёна.

30.04.2023 / 12:47

 Касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардзінцаў пабудаваны ў 1726 годзе ў стылі барока. Усе фота: заброшеннаябеларусь

Касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардзінцаў пабудаваны ў 1726 годзе ў стылі барока. Кляштар скасаваны ў 1832 годзе, а касцёл зачынены ў 1867 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны дах і вежы разбураны.

У такім напаўзруйнаваным стане ён захоўваецца дагэтуль.

Комплекс уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, але ніякіх дзеянняў па яго кансервацыі дагэтуль не прадпрынята, піша «Спадчына».

Чытайце таксама:

У Вілейскім раёне разбіраюць стогадовую агароджу драўлянай царквы. Новая агароджа да старой нават не будзе падобная

Крыж-помнік Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах ізноў апаганілі ФОТЫ 

На место, где когда-то стоял минский костел Святого Фомы Аквинского, вернули охранную табличку

«Гэта быў чалавек тыпу Хокінга, якога перспектыва рана памерці змусіла зразумець, наколькі ж жыццё вартае таго, каб яго пражыць». Кім быў і як жыў Мікола Ермаловіч

Nashaniva.com