Гэта элемент падрыхтоўкі да маштабнага наступлення УСУ — Гумянюк аб падрыве нафтабазы ​​ў Крыме

Падрыў лагістыкі ворага — адзін з элементаў падрыхтоўкі да маштабнага наступлення УСУ. Пра гэта падчас тэлемарафона заявіла кіраўніца Абʼяднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк, перадае УНІАН.

30.04.2023 / 12:08

 Гіганцкі пажар у Севастопалі. Украінскі беспілотнік знішчыў рэзервуары на армейскай нафтабазе

Гумянюк адзначыла, што пасля пажару на нафтабазе ў Севастопалі ў расейскіх вайскоўцаў «высокая ступень трывожнасці», таму яны спрабуюць эвакуіраваць свае семʼі і па магчымасці і самі выязджаюць з Крыма.

«Мы ўжо заўважалі, што яны [акупанты] пераарыентуюцца на пункты базавання ў бок Наварасійска, таму што ў севастопальскіх бухтах не адчуваюць спакою і не адчуваюць таго ўстойлівага лагістычнага забеспячэння… Тое, што падарваная лагістыка ворага, — адзін з элементаў падрыхтоўкі да магутных актыўных дзеянняў Сіл абароны, мы гаворым ужо доўгі час. І вось гэта работа і зʼяўляецца падрыхтоўчай да шырокага поўнамаштабнага наступлення, якое ўсе чакаюць. Таму вораг адчувае, што ў яго падарваны рэсурсы і пачынае манеўраваць», — сказала Гумянюк.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі учора заявіў, што Украіна дакладна дэакупуе Крым.

«Яны будуць бегчы з Крыма, будуць бегчы хутчэй, чым з Данбаса. Яны нават сабе не ўяўляюць…, што як толькі мы дойдзем да першай вёскі ў Крыме, вы ўбачыце, як людзі ў Крыме выйдуць на вуліцы і будуць таксама гнаць гэтую «уладу» Крыма. Так яно і будзе», — сказаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каспараў: Вызваленне Расіі пачнецца з украінскага сцяга ў Севастопалі

«Божая кара за Умань». Украінская разведка заявіла, што ў Севастопалі знішчана дзесяць рэзервуараў з нафтапрадуктамі

Nashaniva.com