Патрыярх Кірыл пазбавіў сану протадыякана Андрэя Кураева

Указ патрыярха Кірыла аб пазбаўленні святарскага сану Андрэя Кураева апублікаваны на сайце РПЦ. Увогуле епархіяльны царкоўны суд Масквы прыняў адпаведнае рашэнне яшчэ ў 2021 годзе, аднак раней на яго рэалізацыю быў уведзены мараторый для таго, каб даць Кураеву час «для пераасэнсавання сваёй пазіцыі і вяртання на шлях Царквы, які быў абраны ім у свой час».

28.04.2023 / 17:38

Новы ўказ Кірыла спыніў дзеянне мараторыя, бо протадыякан «не спыніў дэструктыўную дзейнасць» і «не праявіў ні на словах, ні ў справах прыкмет пакаяння».

Андрэй Кураеў выступае супраць вайны ва Украіне. У жніўні яго аштрафавалі паводле артыкула аб «дыскрэдытацыі» арміі (ч. 1 арт. 20.3.3 КаАП) за публікацыю ў «Жывым журнале».

Таксама Андрэй Кураеў вітаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку нядаўні выхад беларускіх святароў Георгія Роя і Аляксандра Кухты з Маскоўскага патрыярхату і далучэнне іх да Канстанцінопальскага. І ўвогуле ён прыхільна ставіцца да ідэі беларускай аўтакефаліі.

Чытайце таксама:

Андрэй Кураеў: Лукашэнка шантажуе Маскву аўтакефаліяй

Андрэй Кураеў: Царкоўна-прававая база для беларускай аўтакефаліі ўжо падрыхтаваная

Андрэй Кураеў: Беларускую царкву мы ўжо страцілі

Андрэй Кураеў: З пункту гледжання Канстанцінопаля Мінск — чужая для Масквы тэрыторыя

Nashaniva.com