Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на выходныя

Цяпла пакуль чакаць не прыходзіцца.

28.04.2023 / 12:57

У суботу, 29 красавіка, умовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Будзе без ападкаў. Ноччу -3..+ 3°С, максімальная днём +11..+17°С. У Мінску да +15°С

У нядзелю задажджыць, але дажджы будуць кароткачасовыя. Уначы -1..+6°C, у заходніх раёнах краіны да +8°C; максімальная днём складзе ад +11°C па паўночным захадзе да + 19°C па поўдні.

У першы дзень мая будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу будзе ад -2°С па захадзе да + 6°С па ўсходзе краіны, максімальная днём +10..+17°С.

Nashaniva.com