Былая актрыса Купалаўскага ўжо 20 гадоў вядзе кулінарнае шоу. Але цяпер сацсеткі ўгараюць з ВІДЭА яе гатоўкі

У дзевяностыя Юлія Высоцкая скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў і грала ў Купалаўскім тэатры. Пасля выйшла замуж за рэжысёра Андрэя Канчалоўскага, з'ехала ў Маскву і адкрыла новы талент — кулінарны.

28.04.2023 / 13:53

Юлія Высоцкая. Скрыншот відэа

З 2003 года яна вядзе штотыднёвае шоу «Ямо дома», у якім на сваёй кухні гатуе і паралельна размаўляе з рэжысёркай праграмы. Таксама Высоцкая з'яўляецца аўтаркай кулінарных кніг і ўладальніцай некалькіх рэстаранаў у Маскве.

За дваццаць гадоў публіка, падобна, настолькі прывыкла і даверылася Высоцкай, што перастала звяртаць увагу на працэс прыгатавання і канчатковы вынік. А ён не ў кожным выпуску ўдалы.

Некалькі тыдняў таму ў тыктоку з'явіўся кавалак яе перадачы, у якой яна гатавала сырнікі. Яны ў Высоцкай, мякка кажучы, не атрымаліся, — па баках падгарэлі, а ўнутры засталіся непрапечанымі. Але вядучая не звярнула на гэта ўвагу — яна назвала такую кансістэнцыю сваёй любімай і сказала, што такіх далікатных сырнікаў ніколі не каштавала. 

У тыктоку відэа вірусіцца з подпісам «Калі нап****ела [схлусіла] хлопцу, што ўмею гатаваць, а ён прыйшоў паглядзець». Яно сабрала больш за 3 мільёны праглядаў.

Далей сацсеткі звярнулі ўвагу на выпуск, дзе Высоцкая на вуліцы смажыла на вуглях мяса. Пакуль яна наразала памідоры, кураціна гарэла адкрытым полымем. Але вядучая зноў нічога страшнага ў гэтым не пабачыла, шчодра засыпаўшы абвугленыя кавалкі зелянінай.

«Прыгажосць!» — рэзюмавала Высоцкая.

@tanya.mikhailova_ #хочуврек #хочувреки #хочувтоп #готовка #готовимдома#высоцкая #юлиявысоцкая #повар #шашлык #хочуврекомендации #loveyoutiktok #смех #смешно #юмор ♬ оригинальный звук - Queen

Асабліва ўражаныя гатоўкай вядучай сабралі цэлы трэд з яе неардынарных рэцэптаў. Вось, напрыклад, ролы і піца, якая гатавалася на перавернутай блясе:

Всратые сырники? Горящий инфернальным огнем шашлык?

А может лучше… СУШИ И ПИЦЦА?

Высоцкая — это какой-то запредельный уровень кринжа pic.twitter.com/NcYjakjtDX

— муш зовет меня юичка (@volhvovski) April 28, 2023

А тут яна прапаноўвае есці запечаны ў паніроўцы шалфей, а таксама смажаную сухую грэчку:

гречетто, господа pic.twitter.com/KsRqOdWPsa

— душевный проктолог (@w3c_user) April 27, 2023

Вядома, што нават у самага таленавітага кухара здараюцца няўдачы, але людзей больш уражвае здольнасць Юліі Высоцкай не звяртаць на гэта ўвагі і хваліць свае стравы. 

Nashaniva.com