Лячыць дзяцей са СМА за кошт сродкаў бюджэту не атрымаецца — Мінздароўя

У Беларусі толькі некалькі дзяцей змаглі атрымаць самыя дарагія лекі ў свеце ад невылечнай генетычнай хваробы. Але дабрачынны збор яны закрывалі самі.

27.04.2023 / 15:25

У Беларусі двое дзяцей са СМА, якія падыходзяць для правядзення геннай тэрапіі прэпаратам Zolgensma («Золгенсма»). Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя Юрый Горбач, піша выданне Tochka.by.

Ён адзначыў, што ў цяперашні час у свеце існуе тры варыянты тэрапіі, якая можа дапамагчы дзецям са СМА. Адна з іх — самыя дарагія лекі ў свеце, кошт якіх перавышае $2 млн.

Намеснік міністра падкрэсліў, што для Беларусі цану ўдалося знізіць да $1,8 млн, але ўсё роўна яна застаецца непад'ёмнай для ўсіх сем'яў.

«Зразумела, што чыста за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту ў нас не атрымліваецца гэтага зрабіць», — заявіў Юрый Горбіч.

Маленькай Рыце збіраюць грошы на дарагі ўкол

Беларуская сям'я за дзень сабрала 1,5 мільёна даляраў на лячэнне сына. Грошы перавяла «Санта»

Хлопчыку з Брэста зрабілі самы дарагі ўкол у свеце. Грошы на яго збірала ўся краіна

Nashaniva.com