«Ну што, дзяўчаты, на дыскатэку?» Што за дзяўчыну «выпадкова» сустрэў Лукашэнка, гуляючы па Гродне з ахоўнікамі
Старшакласніца абмеркавала з ім хакей.
25.04.2023 / 23:12
Дэпутатка моладзевага парламенту Валерыя Лакач — на пярэднім плане. Фота з дзяржаўных медыя
Пасля нарады ў Гродзенскім аблвыканкаме і матча фінала чэмпіяната Беларусі па хакеі 24 красавіка Аляксандр Лукашэнка прайшоўся па вечаровым Гродне. Яго прэс-служба паказала, як ён «выпадкова» пабачыў кампанію маладых людзей, якія папрасілі сфатаграфавацца з ім.
«Ну што, дзяўчаты, на дыскатэку? Запрашаеце?» — звярнуўся да іх Лукашэнка, які ішоў па горадзе разам са сваім памочнікам Юрыем Караевым, старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам і некалькімі ахоўнікамі.
Скрыншот відэа канала «Пул першага»
Завадатаркай кампаніі выявілася Валерыя Лакач, вучаніца 11-га класа 13-й школы ў Гродне. Яна дэпутатка маладзёжнага парламента пры гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў.
Валерыя Лакач. Фота: яе сацыяльныя сеткі
Асобы трох сяброў Валерыі невядомыя.
Чытайце таксама:
Медалі на чэмпіянаце Беларусі па хакеі ўручаў Мікалай Лукашэнка
Што Лукашэнка рабіў у Віскулях чатыры з паловай гадзіны?
Жанчыны ў атачэнні Лукашэнкі: чаму і што ён ім давярае. Вялікая гутарка з Альмірай Усманавай