Зорка інстаграма ўкраінскі кот Сцяпан цяпер жанаты

Харкаўскі кот Сцяпан, вядомы ў інстаграме, ажаніўся са сваёй сяброўкай Стэфаніяй. Пра гэта шчаслівы муж паведаміў на сваёй старонцы ў інстаграме.

25.04.2023 / 21:25

Фота: інстаграм ката Сцяпана

Як вынікае з дакументаў, Сцяпан на 13 год старэйшы за сваю сяброўку-котку.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Степан (@loveyoustepan)

На інстаграм ката Сцяпана падпісана 1,3 млн карыстальнікаў. У сакавіку 2022 года ката, які ўжо тады быў зоркай інтэрнэту, вывезлі з Харкава спачатку ў Львоў, а пасля ў Еўропу. Сцяпан дабраўся да Манака. Там ён трапіў на вокладку часопіса Times Манака. Пазней кот вярнуўся з гаспадарамі дадому.

Украінскі кот Сцяпан трапіў на вокладку часопіса Times Monaco

Nashaniva.com