У Беларусі заблакавалі папулярную мабільную гульню

Папулярная мабільная гульня Brawl Busters стала недаступная ў Расіі і Беларусі пасля выхаду абнаўлення 25 красавіка, піша платформа DTF.

25.04.2023 / 21:05

Пры спробе зайсці ў анлайн-шутар Brawl Busters з'яўляецца паведамленне, што гэта немагчыма зрабіць з бягучага месцазнаходжання. Аналагічнае апавяшчэнне адлюстроўваецца ў Clash Of Clans, якую заблакавалі ў РФ і Беларусі ў сакавіку 2023 года.

Прыхільнікі Brawl Stars дзеляцца ў сетцы спосабамі абыходу абмежаванняў. Мяркуючы па водгуках, зрабіць гэта можна ў тым ліку без выкарыстання VPN.

Кампанія Supercell раней папярэдзіла, што заблакуе доступ да сваіх гульняў у Расіі і Беларусі вясной 2023 года. Распрацоўшчыкі Brawl Busters і Clash Of Clans заявілі, што прынялі такое рашэнне ў сувязі з нападам арміі РФ на тэрыторыю Украіны.

Nashaniva.com