У Брэсце скралі металічную скульптуру зубра

З заявай у міліцыю звярнуўся 38-гадовы індывідуальны прадпрымальнік. Ён быў у ад'ездзе, а калі вярнуўся, то пабачыў, што з тэрыторыі прадпрыемства знікла металічная скульптура зубра.

25.04.2023 / 15:32

Фота: Віртуальны Брэст

Па словах мужчыны, адбылося ўсё 19—20 красавіка, піша БелТА.

Ён растлумачыў, што паспеў вырабіць толькі каркас. Даўжыня канструкцыі — 3 м, вышыня — 2,2 м. Яна важыць 60 кг. Такія скульптуры робяць для дэкору, азелянення. Кошт выкрадзенага ён ацаніў у 800 рублёў.

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 205 КК (крадзеж).

Следчыя звяртаюцца да відавочцаў з просьбай паведаміць інфармацыю аб крадзяжы па тэлефоне (8-0162) 27-37-00.

У Мінску хлопчык захрас пад канструкцыяй для захоўвання ровараў

Пешаход перабягаў МКАД і трапіў пад аўтобус

Фельчарка трапіла пад машыну, аказваючы дапамогу на дарозе

Nashaniva.com