«Ваня перамог». Былога беларускага палітвязня Івана Красоўскага не будуць дэпартаваць з Украіны

«Рашэнне — апеляцыйную скаргу задавальніць! Заяву аб адмене рашэння пра прымусовае вяртанне — задаволіць!», — напісала ў сваім тэлеграме яго знаёмая Іра Лукашэнка.

25.04.2023 / 14:15

Іван быў затрыманы ў першыя дні пасля выбараў — на той момант 18-гадовага хлопца жорстка збілі сілавікі, пасля чаго ён трапіў у бальніцу і доўгі час перасоўваўся на інвалідным вазку.

У лютым 2021 года Івана асудзілі да трох гадоў «хіміі», ён з'ехаў з Беларусі. Вядома, што хлопец яшчэ ў 2021 годзе падаваўся на «бежанства» ва Украіне. Пазней з'явілася інфармацыя, што Красоўскага будуць дэпартаваць з Украіны.

Былога беларускага палітвязня хочуць дэпартаваць з Украіны

Nashaniva.com