На сераду прагназуюць моцныя дажджы. А потым пахаладае

У сераду ўмовы надвор'я будзе вызначаць атмасферны фронт, следам за якім пачне паступаць халодная паветраная маса з паўночнага захаду Еўропы.

25.04.2023 / 14:06

Уначы чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Днём будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі па захадзе — моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Вецер прагназуецца месцамі парывісты.

Уначы прагназуеца +4-10 градусаў.

Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 8 градусаў па захадзе да плюс 21 градуса па ўсходзе краіны.

У Мінску чакаецца +14-16.

Nashaniva.com