Хочаце палепшыць двары Мінска (або іншага горада)? З'явіўся новы ютуб-канал

Каманда Urban-платформы «Робім Гуд», якая аб'ядноўвае жыхароў і горадабудаўнікоў Беларусі, нядаўна запусціла свой канал на YouTube. Чаму? Хлопцы кажуць, што, як паказвае практыка, нават калі беларусы хочуць зрабіць нешта добрае са сваім дваром, яны часта не ведаюць, з чаго пачаць, піша Citydog.

25.04.2023 / 12:31

У рубрыцы «Непраходны двор» яны прапануюць разам з экспертамі і эксперткамі разбіраць мінскія двары і абмяркоўваць дваровыя змены, якія могуць змяніць жыццё горада да лепшага.

У першым выпуску урбаніст з Гродна Віталь Багдзель паразважаў аб праблемных дварах Мінска (і не толькі), разабраў, чаму Новая Баравая — прыклад добрага урбанізму і хто вінаваты ў тым, што нашы двары такія аднастайныя і змрочныя. І галоўнае — што мы можам зрабіць, каб гэта змяніць.

Чытайце таксама:

«Калі зусім не эканоміць, то хопіць на 2-3 гады». Айцішнікі расказалі, колькі змогуць пражыць на сваіх запасах, калі проста цяпер застануцца без працы

Калі ў Польшчы пачнуць выдаваць крэдыты на жыллё пад 2%? А ці змогуць у гэтай праграме паўдзельнічаць беларусы? Даведаліся ў крэдытнага эксперта

Кватэраздымка: паглядзіце, як зрабіць інтэр'ер у цёмных адценнях — і не перабаршчыць

Nashaniva.com