Зелянкоўская — драма з Міхалком, «Анастасія Слуцкая», Тарзан і сустрэча з Лукашэнкам

Гераіня новага выпуску ТОК — вядомая актрыса Святлана Зелянкоўская. У 2003 годзе, пасля выхаду беларускага фільма «Анастасія Слуцкая», Святлана прачнулася знакамітай. Але мала хто ведае, што хутка пасля прэм’еры маладая смелая актрыса трапіла ў апалу, калі спачатку адмовілася дарыць кветкі Лукашэнку, а пасля выступіла ў падтрымку беларускай мовы.

23.04.2023 / 10:24

Святлана Зелянкоўская. Скрын відэа

17 гадоў Святлана аддала Купалаўскаму тэатру, дзе была зоркай. Аднак у 2016 годзе, калі актрыса пераехала ў Кіеў услед за мужам Сяргеем Міхалком, яе жыццё крута змянілася.

Мы сустрэліся са Святланай у Варшаве, дзе яна сёння жыве з дачкой. Іх шляхі з Міхалком разышліся, цяпер кожны ідзе сваёй дарогай. Пра каханне і расстанне, пра сям’ю і дзяцей, пра маці, якая аддавала Святлане ўсю сябе, і бацьку, якога ўпершыню пабачыла ў 26 гадоў. Пра Украіну, здымкі і заробкі, паездку на лімузіне па ранішнім Мінску, якую падарылі купалаўцы, і многае іншае — у вялікім інтэрв’ю ТОК. 

00:00 — вырвана з кантэксту

00:55 — пра 1990-я, «Госціцу», Пазняка і Лукашэнку

04:13 — пра 2010 год і сыход Міхалка ў падполле

07:05 — пра мацярынства пасля 40 гадоў і дзяцей

11:44 — пра каханне і расстанне з Міхалком

24:42 — як прачнулася вядомай пасля выхаду фільма «Анастасія Слуцкая»

25:26 — як адмовілася дарыць Лукашэнку кветкі, і што было пасля

33:56 — пра Генадзя Давыдзьку і Тарзана

36:07 — пра «Беларусьфільм» і грошы

37:17 — пра Курэйчыка і Веру Палякову

39:08 — пра расійскія серыялы і нацыянальнае кіно

41:28 — пра жарсць у фільме «Акупацыя. Містэрыі»

44:00 — пра маму і дзяцінства

48:43 — любімая роля ў Купалаўскім

52:02 — пра першага мужа і раманы, якія пачынаюцца на сцэне

54:35 — як купалаўцы падарылі паездку на лімузіне па ранішнім Мінску

58:22 — пра Латушку і штрэйкбрэхераў у Купалаўскім

1:00:51 — пра сустрэчу з бацькам упершыню ў 26 гадоў

1:08:14 — пра пераезд ва Украіну і вайну

1:12:09 — пра здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі»

1:14:29 — пра радыкальныя звароты Міхалка да беларусаў

1:15:42 — пра Варшаву і набор у тэатральную студыю «Зялёнае святло»

1:19:08 — БЛІЦ. Ціханоўская ці Пазняк, Алексіевіч ці Быкаў, «Ляпісы» ці «Брута»

Запісвайцеся ў тэатр-студыю Святланы Зелянкоўскай.

Nashaniva.com