Усе іншагароднія студэнты атрымаюць інтэрнат — Мінадукацыі

Летам плануецца здача некалькіх будыкаў інтэрната.

22.04.2023 / 15:29

Фота: БелТА

У Беларусі ў навучальным годзе 2023-2024 усіх іншагародніх студэнтаў забяспечаць месцамі ў інтэрнатах. 

У прыватнасці, першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч сёння растлумачыў, што ў Мінску з уводам у эксплуатацыю новых інтэрнатаў — маладзёжнага комплексу інтэрнатаў у мнскай Студэнцкай вёсцы на праспекце Дзяржынскага, плануюць цалкам вырашыць праблему забеспячэння месцамі ў інтэрнатах.

— Да лета будоўля павінна быць скончаная, з першага верасня тут заселяцца студэнты БДУІР і БДМУ, — растлумачыў Бахановіч падчас рэспубліканскага суботніка.

Ён расказаў, што ў Беларусі ў рэгіёнах забяспечанасць студэнтаў месцамі ў інтэрнатах складае 100%. У Мінску гэтая лічба ніжэйшая — каля 90%.

— З уводам гэтых інтэрнатаў у эксплуатацыю мы праблему вырашым цалкам. Усе іншагароднія студэнты, якія навучаюцца ў Мінску, будуць забяспечаны месцам у інтэрнаце, — падкрэсліў ён.

І ўдакладніў, што ў новых інтэрнатах створаны найбольш камфартабельныя ўмовы для жыцця: асобныя блокі з душавымі кабінамі, пакоі, дзе можна прыгатаваць ежу, месцы агульнага карыстання, дзе можна рыхтуецца да вучобы, а таксама шэраг іншых дапаможных памяшканняў для вольнага часу, мерапрыемстваў і вучобы.

«На яго і дзяўчаты будуць па-іншаму глядзець». Вальфовіч хоча пачаць прызываць і студэнтаў

Куды паехаць павучыцца? Еўрапейскія стыпендыі для беларусаў

Nashaniva.com