Памёр гродзенскі архіепіскап Арцемій

Іерарху было 70 гадоў.

22.04.2023 / 09:56

Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій памёр уначы на 22 красавіка.

Архіепіскапу Арцемію (Кішчанку) было 70 гадоў. 25 красавіка ён мусіў адсвяткаваць дзень народзінаў. Аднак тыдзень таму стала вядома, што ён цяжка хварэе, вернікі заклікалі маліцца за ягонае здароўе.

У жніўні 2020 года Арцемій быў адзіным з беларускіх праваслаўных іерархаў, хто публічна асудзіў гвалт сілавікоў і падтрымаў пратэстоўцаў, за што быў пазбаўлены ў чэрвені 2021 года пасады Cінодам БПЦ.

Чытайце таксама:

«Усё, што спушчана зверху, — усё святое». Архіепіскап Арцемій раскрыў, чаму стаў непажаданым для РПЦ

Былы архіепіскап Гродзенскі Арцемій: Як хочацца памерці так, каб не было сорамна, што я святар!

Архіепіскап гродзенскі — настаўнікам: «Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню»

Nashaniva.com