Расія не будзе прадаваць Казахстану газ танней, чым Беларусі — «Газпрам»

«Газпрам» абвергнуў паведамленні аб тым, што цана расійскага газу для Казахстана нібыта будзе «ніжэйшай, чым для Беларусі». Сваю заяву ў адказ на словы казахстанскіх чыноўнікаў кампанія апублікавала ў афіцыйным тэлеграм-канале.

21.04.2023 / 17:54

Раней інфармацыю пра тое, што Масква можа прадаваць Астане газ для газіфікацыі поўначы і ўсходу краіны па цане значна ніжэйшай, чым на мяжы Беларусі, была распаўсюджаная ў СМІ са спасылкай на словы міністра энергетыкі Казахстана Алмасадама Саткаліева.

Саткаліеў тлумачыў, што танны газ можа быць саступкай расійскага боку, паколькі Казахстан прапануе транзітны газаправод «Газпраму» праз сваю краіну ў Кітай.

Цяпер Казахстан вядзе перамовы з «Газпрамам» адносна цаны газу, які закупляецца для газіфікацыі паўночных і ўсходніх раёнаў краіны. Цэнавы арыенцір перамоў — «у разы ніжэйшы, чым на еўрапейскім рынку».

Чытайце таксама:

Краіны Усходняй Еўропы шукаюць у Казахстане замену расійскаму ўрану

Літва сцвярджае, што спыніла імпарт падсанкцыйнай драўніны з Беларусі і Расіі

Казахстан упершыню адправіў нафту шляхам, альтэрнатыўным Расіі, праз Каспійскае мора

Nashaniva.com