Данія і Нідэрланды перададуць Кіеву 14 «леапардаў»

Але яны будцць перададзеныя толькі ў наступным годзе.

20.04.2023 / 11:54

Абаронныя ведамствы Капенгагена і Амстэрдама і ўзгаднілі перадачу Украіне 14 танкаў Leopard 2 нямецкай вытворчасці.

Пра гэта паведамляе дацкае агенцтва Ritzau са спасылкай на в.а. міністра абароны краіны Троэльса Лунда Поўльсена. Паводле яго слоў, гэтыя танкі павінны прыбыць ва Украіну ў пачатку наступнага, 2024 года.

У той жа час Данія абавязалася перадаць для патрэб УСУ парадку сотні танкаў папярэдняй мадэлі — Leopard 1. Па словах Поўльсена, каля 80 з іх павінны паступіць у распараджэнне УСУ да наступнага года.

«Улады Даніі імкнуцца да таго, каб з улікам памеру нашай краіны мы былі адным з найбуйнейшых донараў, — запэўніў ён. — Таму што вельмі важна, каб нашы сябры ва Украіне атрымлівалі максімальную падтрымку».

У канцы сакавіка Уладзімір Зяленскі сказаў у інтэрв'ю японскаму выданню Yomiuri Shimbun, што вясновае контрнаступленне УСУ адкладаецца, таму што Украіне не хапае зброі і боепрыпасаў.

«Мы яшчэ не можам пачаць наступ. Без танкаў, артылерыі і HIMARS мы не можам адправіць нашых адважных вайскоўцаў на фронт», — заявіў ён.

Міністр абароны Украіны паказаў, як выглядаюць перададзеныя Францыяй «колавыя танкі»

Славакія перадала Украіне 13 знішчальнікаў МіГ-29

Шмыгаль: Наступ Украіны можа пачацца летам

Nashaniva.com