Палітзняволеную Алену Гнаук учора выдалілі з судовага пасяджэння

Пружанскую актывістку, асуджаную да 3,5 гадоў калоніі, цяпер судзяць паводле ч. 1 арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», піша «Вясна».

19.04.2023 / 22:16

Нядаўна пажылую жанчыну змясцілі ў ПКТ да 24 лютага, а перад гэтым часта адпраўлялі ў ШІЗА. Таксама Алену Гнаук пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку. У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля пачаў разгляд справы 11 красавіка на выязным пасяджэнні ў гомельскай калоніі. Справу разглядае суддзя Яраслаў Парэмскі

Працяг суда адбыўся 18 красавіка. Учора дапытвалі сведкаў, якія блыталіся ў адказах, а саму палітзняволеную выдалілі з залі суда.

Цяпер суд абвесціў перапынак да 28 красавіка.

Чытайце таксама:

Палітвязня Вадзіма Гурмана, які мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, катуюць у горацкай калоніі

У палітзняволенага Уладзіміра Булаўскага памёр бацька, на пахаванне з СІЗА не адпусцілі

29-гадовага жыхара Мастоў будуць судзіць за жаданне паехаць ваяваць ва Украіну

Nashaniva.com